Віктарына. Разгадай і атрымай унікальныя здымкі ў высокай якасці

Прапануем прыняць удзел у нашай віктарыне. Ніжэй прапанаваны загадкі – гістарычныя фота будынкаў у Магілёве, якія захаваліся да нашых дзён. Неабходна даведацца іх нумары на сучасных вуліцах. Склаўшы ўсе нумары, вы атрымаеце трохзначны лік, што з’яўляецца паролем для архіва з унікальнымі фотаздымкамі ў высокай якасці без купюр: здымкі Магілёва 1941-1944 гг. альбо аэрафотаздымкі Магілёва 1941 г.

Правілы віктарыны:

  • Знайсці будынкі, пазначаныя на фотаздымках спецыяльнымі стрэлкамі-паказальнікамі.
  • Запісаць нумар (ці нумары) кожнага дома.
  • Скласці ўсе нумары (звярніце ўвагу – некаторыя дамы маюць падвойную нумарацыю, значыць, складаць у агульную суму неабходна абодва нумары).

Атрыманая ў выніку сума – гэта пароль для файлаў з фота, якія ты можаш спампаваць па спасылках ніжэй

Прыз:

Магілёў 1941-1944 у высокай якасці. 30 фота. 76М

 

Аэрофотоздымкі Магілёву 1941 ў высокай якасці. 7 фота. 144М

Удачы!